УНИВЕРСIТЭТ

Дабрачынная акцыя да Дня Перамогі ад студэнтаў факультэта эканомікі і права

13 красавіка 2019 года студэнты факультэта эканомікі і права сумесна з выкладчыкамі кафедры маркетынгу і менеджменту А. А. Касцюкевіч і М. С. Чарняк прынялі ўдзел ва ўборцы тэрыторыі і рэстаўрацыі памятнага знака ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, размешчанага ў «яры смерці» аграгарадка Лясная. Таксама была пасаджана алея дрэў «У падзяку Вялікай Перамозе».

Студэнты і выкладчыкі наведалі малалетнюю зняволеную канцлагера №337 Еўдакіменка Маю Васільеўну, якой напярэдадні споўнілася 80 гадоў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі намеснік дэкана факультэта эканомікі і права Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон 66 94 77

17.04.2019