.

Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!»

15 красавіка 2019 года кафедрай тэорыі і практыкі фізічнай культуры ў рамках міжнароднага марафону «Вялікай перамозе ў падзяку!» былі арганізаваны спаборніцтвы сярод зборных каманд студэнтаў спецыяльнасці «Фізічная культура», навучэнцаў філіяла кафедры, сярэдніх школ горада Баранавічы і зборнай каманды выкладчыкаў фізічнай культуры, прысвечаныя 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да ініцыятывы «Спартыўны рывок» далучыліся не толькі спартсмены, але і творчыя калектывы горада: узорны ансамбль эстраднага танца «Ваяж» і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль бальнага танца «Фіеста».

Свае ўменні і навыкі ўдзельнікі спаборніцтваў праявілі ў наступных відах праграмы: эстафеты, баскетбол, валейбол, дартс. У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымала каманда студэнтаў спецыяльнасці «Фізічная культура». Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны кубкам, медалямі, дыпломамі і памятнымі прызамі. Усе ўдзельнікі і госці спаборніцтваў атрымалі зарад бадзёрасці і масу станоўчых эмоцый.

Перамогі і дасягненні праведзенага спартыўнага свята — гэта своеасаблівая даніна тым, хто не вярнуўся з той далёкай вайны, падзяка салдатам Вялікай Перамогі!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!» Ва ўніверсітэце прайшлі спаборніцтвы ў рамках міжнароднага марафона «Вялікай Перамозе ў падзяку!»
2019-04-18