УНИВЕРСIТЭТ

На факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшла прафарыентацыйная экскурсія і майстар-клас па працы з тэкстыльнымі матэрыяламі «Пэчварк»

На факультэце педагогікі і псіхалогіі кафедра дашкольнай адукацыі і тэхналогій пры ўдзеле факультэта давузаўскай падрыхтоўкі арганізавалі і правялі 17 красавіка 2019 года прафарыентацыйную экскурсію і майстар-клас па працы з тэкстыльнымі матэрыяламі «Пэчварк» (кіраўнік Лукашэвіч Т. М., выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій) для групы работнікаў сістэмы адукацыі Нясвіжскага раёна.

Дубешка Н.Р., загадчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, пазнаёміла настаўнікаў і метадыстаў кіравання па адукацыі, спорту і турызму Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта з матэрыяльна-тэхнічнай, вучэбнай і навукова-метадычнай базай універсітэта.

Крывуць М. Л., метадыст рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі, прадставіла сістэму працы са студэнтамі, педагогамі і навучэнцамі сярэдніх школ па ўкараненні ідэй інклюзіўнай адукацыі ў практыку работы агульнаадукацыйных устаноў.

Руднева Г. Э., старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, расказала аб тэхналагічных асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу са студэнтамі спецыяльнасці «Абслугоўваючая праца і выяўленчае мастацтва» ў лабараторыі харчовай вытворчасці.

Капуза Л. Р., старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, пазнаёміў з працай майстэрні па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Квятко З. М., старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, раскрыла перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва педагогаў школ і ўніверсітэта па кірунку «Жывапіс. Малюнак».

Спадзяёмся на далейшае плённае прафесійнае супрацоўніцтва!

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

18.04.2019