УНИВЕРСIТЭТ

Перамога студэнткі факультэта славянскіх і германскіх моў на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Віцебску

18 красавіка 2019 года ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» адбылася VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў «Маладосць. Інтэлект. Ініцыятыва».

Паўлоўская Дар’я Алегаўна, студэнтка группы СЗМ-31 факультэта славянскіх і германскіх моў, прыняла ўдзел у секцыі «Мова і культура як галоўныя духоўныя каштоўнасці: сацыякультурны, лінгвакультуралагічны, кагнітыўны і адукацыйны аспекты» з дакладам на тэму «Адбор інтэрнэт-рэсурсаў для фарміравання лексічных навыкаў» (навуковы кіраўнік – Пінюта Ірына Вячаславаўна, дацэнт кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, к. пед. н., дацэнт).

Па выніках секцыі навуковая праца Д. А. Паўлоўскай была адзначана дыпломам 1-й ступені.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон 40 89 13

22.04.2019