УНИВЕРСIТЭТ

Экалагічныя дні ў бібліятэцы

У чытальнай зале для навуковай працы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя экалагічным датам красавіка: Дню экалагічных ведаў, Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін, Сусветнаму дню Зямлі і Дню біёлага.

  • Кніжная выстава «Народная лялька». Майстар-клас «Вясновае рукадзелле» для студэнтаў групы ДАзс-31, які правяла старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій Н.У. Сянюта.
  • Прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі па тэме «Выхаванне гульнёй». Творчая справаздача па практыцы студэнтаў групы ДА-31 па кірунку «Дзіця і прырода», кіраўнік - кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій В.К. Васільева.
  • Адкрыццё выставы «Упраўленне гарадской гаспадаркай і ўдзел грамадскасці» з ўдзелам старшага выкладчыка кафедры прыродазнаўчых дысцыплін, дэпутата гарадскога Савета дэпутатаў У.М. Зуева і студэнтаў спецыяльнасці «Геаэкалогія».
  • Віртуальная экскурсія «Нам засталася спадчына. Бохвiцы» для ўдзельнікаў алімпіяды па геаграфіі для школьнікаў «Балтыка пачынаецца тут».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі загадчык бібліятэкай Гарбунова Лілія Вацлаваўна, тэлефон 60 58 93

26.04.2019