.

Прадстаўніцтва БарДУ на VI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і камунікацыя»

18-20 красавіка 2019 года ў г. Мінску прайшло адно з самых значных  рэлігіязнаўчых навуковых мерапрыемстваў постсавецкай прасторы Усходняй Еўропы – VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і камунікацыя», якая сабрала больш за 150 даследчыкаў рэлігіі з дзевяці краін: Беларусь, Расія, Украіна, Сірыя, Канада, Эстонія, Польшча, Германія, Велікабрытанія. Праца канферэнцыі праходзіла ў рамках дзевяці секцый і трох круглых сталоў. На канферэнцыі праводзіліся прэзентацыі друкаваных і электронных выданняў, прысвечаных сучасным праблемам вывучэння рэлігіі ў розных галінах (сацыялогія рэлігіі, філасофія рэлігіі, гісторыя рэлігіі, псіхалогія рэлігіі, культуралогія рэлігіі, антрапалогія рэлігіі).

Асноўным арганізатарам навуковага міжнароднага форуму з'яўляецца Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Суарганізатарамі традыцыйна выступілі факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ пры ўдзеле кафедры філасофіі культуры, кафедра філасофіі рэлігіі і рэлігійных аспектаў культуры Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (Масква, Расія), Моладзевая асацыяцыя рэлігіязнаўцаў (Украіна), Рускае рэлігіязнаўчае таварыства (Расія), Партал «Рэлігійнае жыццё» (Religious-Life.Ru), кафедра апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі (Беларусь).

У рамках работы секцыі «Філасофія рэлігіі» з дакладам на тэму «Канцэпцыя царкоўна-дзяржаўных адносін у рэлігійна-філасофскіх поглядах прафесара П.Я. Святлова» выступіў А.Р. Іцэнка, кандыдат філасофскіх навук, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ. Вынікам удзелу ў канферэнцыі стала не толькі ўзбагачэнне сучаснымі навуковымі ведамі ў галіне рэлігіязнаўства, але і ўстанаўленне новых навуковых кантактаў з перспектывай удзелу ў міжнародных навуковых праектах.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон 40 66 93

2019-04-30