УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс навуковых прац па прававых дысцыплінах на факультэце эканомікі і права

У перыяд з сакавіка па красавік 2019 года на факультэце эканомікі і права праходзіў конкурс навуковых прац па прававых дысцыплінах сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Партнёрам і ініцыятарам конкурсу выступіў Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці.

Навучэнцам было прапанавана падрыхтаваць навуковую працу па абранай аўтарам тэме з захаваннем агульных патрабаванняў, прадугледжаных Палажэннем аб конкурсе.

Для ўдзелу ў конкурсе былі накіраваны работы, прысвечаныя праблемам рабства і прымянення смяротнага пакарання, абароны інфармацыі, рэжыму ўласнасці мужа і жонкі, прававога рэгулявання асобных відаў дагавораў, вырашэння калектыўных працоўных спрэчак, а таксама па іншых дыскусійных пытаннях, якія прадстаўляюць як навуковую, так і практычную значнасць.

Удзельнікам конкурсу былі ўручаны сертыфікаты.

Пераможцы конкурсу Енушэўская Я. Г., Іванова М. С., Блінкоў І. А., Ваўрынюк В. В., Лукашэвіч Д. С., Шаўрын С. А., Смірнова В. Я. узнагароджаны дыпломамі I, II і III катэгорый.

Аргкамітэт віншуе пераможцаў конкурсу і жадае далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

Факультэт эканомікі і права выказвае падзяку Рэгіянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці за аказаную падтрымку пры правядзенні конкурсу і ўпэўнены ў далейшым плённым супрацоўніцтве.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі намеснік дэкана факультэта эканомікі і права Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон 66 94 77

31.05.2019