УНИВЕРСIТЭТ

Акцыя «Адмоўся - не пашкадуеш»

Штогод 31 мая па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя праводзіцца Сусветны дзень без тытуню. Валанцёры атрада «Крылы надзеі» (кіраўнік - педагог сацыяльны С.М. Атоўка) правялі акцыю «Адмоўся - не пашкадуеш». Мэта акцыі — яшчэ раз нагадаць пра згубныя наступствы ўжывання тытуню для здароўя чалавека. Валанцёры прапаноўвалі ўдзельнікам адказаць на пытанні віктарыны, аб шкодзе ўплыву тытуню на арганізм чалавека, вядзенні здаровага ладу жыцця, праверыць жыццёвую ёмістасць лёгкіх, выкінуць цыгарэту, атрымаўшы ўзамен салодкі прыз.

У акцыі прыняла ўдзел С.А. Мазур, сацыёлаг аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якая дала інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы тытунекурэння.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон   66 53 79

04.06.2019