УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Новыя тэхналогіі і матэрыялы, аўтаматызацыя вытворчасці»

27-28 мая 2019 года на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшла Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Новыя тэхналогіі і матэрыялы, аўтаматызацыя вытворчасці». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя вучоныя Рэспублікі Беларусь, Расіі, Украіны, Германіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Літвы, В'етнама, Балгарыі, Арменіі. На канферэнцыі былі прадстаўлены даклады прадстаўнікоў інжынернага факультэта БарДУ: Жыгалаў Анатоль Мікалаевіч, к. т. н., дацэнт кафедры тэхналогіі машынабудавання, выступіў са сваім дакладам «Інавацыі пры стварэнні метаду аэрадынамічнага гукавога ўмацавання цвёрдасплаўнага інструмента» на пленарным пасяджэнні; Сотнік Леанід Леанідавіч, в. а. загадчыка кафедры тэхналогіі машынабудавання і Драмук Уладзімір Аляксеевіч, к. т. н., дацэнт кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі, дацэнт, прадставілі даклад на тэму «Тэарэтычны аналіз павышэння даўгавечнасці работы падшыпнікаў вібравалковага здрабняльніка».

Вынікам працы канферэнцыі стала прыняцце рашэнняў, якія будуць садзейнічаць далейшаму міжнароднаму супрацоўніцтву інжынернага факультэта і ўнясуць значны ўклад у фарміраванне інавацыйнага асяроддзя. У ходзе канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў магістратурах і аспірантурах машынабудаўнічага профілю. Былі разгледжаны пытанні выбару навуковых кіраўнікоў, падбору тэматык дысертацыйных даследаванняў і падрыхтоўкі навучальных праграм.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон 64 06 70

12.06.2019