УНИВЕРСIТЭТ

Навуковы семінар «Міжнародныя навукаметрычныя базы дадзеных»

26 лютага праведзены навуковы семінар для выкладчыкаў «Міжнародныя навукаметрычныя базы дадзеных».

Прарэктар па навуковай рабоце В.В. Клімук выступіў з дакладам аб міжнародных навукаметрычных базах дадзеных Scopus, Web of Science, Ulrich, Copernicus, прааналізаваў публікацыйную актыўнасць прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, вызначыў асноўныя задачы на бягучы год у напрамку падрыхтоўкі навуковых работ у замежных навуковых выданнях у рамках сумеснай дзейнасці з універсітэтамі-партнёрамі.

Загадчык навукова-бібліяграфічнага сектара бібліятэкі ўніверсітэта Т.В. Громава прадставіла даклад аб навукаметрычнай анлайн-сістэме Google. Акадэмія, яе магчымасцях, функцыянальных асаблівасцях, пакрокавым алгарытме рэгістрацыі аўтараў.

03.03.2018