УНИВЕРСIТЭТ

У маі пераможцай у намінацыі «Чытач месяца» конкурсу «Чытач года» стала Яна Кавальчук, студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў

Ад усёй душы віншуем Яну! У гэтым навучальным годзе на рахунку Яны ўжо другая перамога ў намінацыі «Чытач месяца». Сёння Яна прымала віншаванні ад журы конкурсу і аднакурснікаў. Група БЗМ–11, у якой вучыцца наша пераможца, заўсёды на пазітыве, аднакурснікі ўмеюць шчыра радавацца поспехам адзін аднаго. Кавальчук Яна адзначыла, што віншаванні, сертыфікат пераможцы і падарунак стварылі ёй настрой на ўвесь дзень.

Наша пераможца – часты наведвальнік бібліятэкі, вельмі сур'ёзна рыхтуецца да таго, каб у будучыні стаць высокакваліфікаваным спецыялістам. Яна паспяхова займаецца перакладамі з беларускай мовы на англійскую. Выдатны памочнік ёй у гэтым – бібліятэка і кнігі.

Лідзіруючыя пазіцыі ў конкурсе ў маі трымалі Губко Кацярына, студэнтка славянскіх і германскіх моў і Кароль Марыя, студэнтка факультэта педагогікі і псіхалогіі.

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і гэтак жа захапіцеся конкурсам «Чытач года»! У вас у запасе ёсць яшчэ чэрвень – месяц падрыхтоўкі і здачы экзаменаў. Падыходзіць да канца навучальны год і набліжаецца час падвядзення вынікаў за год!

Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Пераможца конкурсу «Чытач года» атрымае прыз у выглядзе 10 кніг па псіхалогіі для ўсіх і іншыя нечаканыя бонусы.

Умовы конкурсу тут.

05.06.2018