УНИВЕРСIТЭТ

Праект «Запусці сваю ідэю» ад Студэнцкага навуковага таварыства

Паважаныя студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта!

З 19 верасня 2018 года Студэнцкае навуковае таварыства пачало рэалізацыю праекта «ЗАПУСЦІ СВАЮ ІДЭЮ»! 

У 4-м вучэбным корпусе па вул. Паркавай, 62, цяпер размешчаны макет ракеты, таму што іменна яна з'яўляецца сімвалам бязмежнасці пазнання чалавекам навакольнага свету.

Кожны са студэнтаў можа вызначыць для сябе аспект удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце і выкласці яго коратка на паперы. Перш чым апусціць лісток у макет ракеты, трэба абазначыць на ім свае кантакты, каб у канцы семестру далучыцца да сходу на чале з прарэктарам  па навуковай рабоце У.У.Клімуком, дзе кожны студэнт атрымае адказ на асабістую ідэю.

Бо менавіта ідэі і заявы аб іх другім, праца над імі – вось што дазваляе пакінуць свой след!

Асноўная мэта праекта — у практычнай карысці ад прапаноў моладзі, выкладчыкаў для развіцця інавацыйнай, навукова-адукацыйнай установы «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»!

Падрабязнасці можна ўдакладніць у кіраўніка СНТ БарДУ Быкоўскай Кацярыны Дзмітрыеўны (+375 29 841 80 79), а таксама ў намесніка кіраўніка СНТ, студэнта 3-га курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» Шушкевіча Ільі (+375 29 803 29 37)

21.09.2018