УНИВЕРСIТЭТ

Журы вызначыла пераможцу конкурсу «Чытач года» за верасень!

Пачаўся новы навучальны год, і конкурс «Чытач года», які стаў ужо традыцыйным, не губляе сваёй актуальнасці. Студэнты ідуць у бібліятэку і чытаюць кнігі! І сёння ўзнагарода знайшла свайго пераможцу. Цырымонія ўзнагароджання прайшла перад пачаткам лекцыі ў самай светлай і прыгожай аўдыторыі ўніверсітэта. Каля ста пар вачэй першакурснікаў запытальна глядзелі на бібліятэкараў, якія да іх прыйшлі. Калі студэнты пачулі пра конкурс, яны адразу здагадаліся, што пераможца сярод іх. Сапраўды, пераможцам месяца ў конкурсе «Чытач года» стала іх аднакурсніца – студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў гр. НА-11 Кабанчук Вольга! Віншуем Вольгу і жадаем трымаць такія ж лідзіруючыя пазіцыі ў конкурсе і ў вучобе! Вольга атрымала сертыфікат пераможцы, у падарунак карысную кнігу і шквал апладысментаў!

У пяцёрку лепшых у конкурсе за верасень увайшлі студэнткі факультэта славянскіх і германскіх моў Залесава Клаўдзія, Кавальчук Яна, Губко Кацярына, Панкевіч Кацярына і Гамеза Яна. Жадаем усім перамогі!

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і захапіцеся конкурсам «Чытач года»! Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. У гэтым годзе арганізатары конкурсу захоўваюць інтрыгу прыза для пераможцы конкурсу «Чытач года - 2019».

10.10.2018