УНИВЕРСIТЭТ

Адбылася дыстанцыйная канферэнцыі «Праблемы і тэндэнцыі якасці адукацыі ў сістэме нацыянальнай бяспекі»

18 кастрычніка 2018 года ва ўніверсітэце адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыі ў дыстанцыйным фармаце «Праблемы і тэндэнцыі якасці адукацыі ў сістэме нацыянальнай бяспекі».

На канферэнцыі абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, якія тычацца актуальных праблем сістэмы вышэйшай адукацыі, інавацыйных тэхналогій у адукацыі і навуцы, інтэграцыйных механізмаў супрацоўніцтва. Геаграфія ўдзельнікаў была прадстаўлена навукоўцамі з Расіі, Беларусі і Украіны. У рамках дагавора аб супрацоўніцтве ўніверсітэт наведалі прадстаўнікі Сургутскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта С. М. Зыранова, Л. Л. Лашкова, Я.А. Шанц, якія прадставілі рэгіянальны вопыт ХМАА-ЮГРЫ па ацэнцы якасці дашкольнай адукацыі, распрацоўцы і рэалізацыі праграмы па фарміраванню ў дзяцей каштоўнаснага стаўлення да культуры карэннага народа, а таксама арганізацыі валанцёрскай дзейнасці ў дзіцячым садзе.

У дыстанцыйным фармаце ўдзельнічалі ў канферэнцыі прадстаўнікі Херсонскага дзяржаўнага ўніверсітэта А. М. Лось, А. Э. Анісімава, В. У. Каткова, якія прадставілі даклады аб розных аспектах падрыхтоўкі будучых педагогаў ва ўмовах установы вышэйшай адукацыі. А. Я. Марчанка, прадстаўнік Брэсцкага дзяржаўнага ніверсітэта імя А. С. Пушкіна, раскрыла некаторыя пытанні педагагічнай псіхалогіі ў фарватэры псіхалогіі бізнесу. Шырокі спектр напрамкаў даследаванняў прадставілі навукоўцы нашага універсітэта Н.Р. Дубешка, І. Л. Кішая, С. А. Мартыненка, Т. Я. Яцэнка.

Матэрыялы канферэнцый будуць размешчаны ў рэпазіторыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта http://rep.barsu.by/handle/data/4077.

19.10.2018