УНИВЕРСIТЭТ

Вынікі конкурсу «Чытач месяца»

У кастрычніку пераможцам у намінацыі «Чытач месяца» конкурсу «Чытач года» стала студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў Яна Кавальчук. Яна атрымала сертыфікат пераможцы і выдатную кнігу ў падарунак. Яна прымала віншаванні ад журы конкурсу і аднакурснікаў. Заўсёды вельмі прыемна прыходзіць у групу БЗМ-21, у якой Яна вучыцца. У групе незвычайная атмасфера пазітыву і адчуваецца ўжо згуртаваны калектыў, так як поспех кожнага студэнта групы ўспрымаецца як поспех групы ў цэлым.

Яна Кавальчук была ў пяцёрцы фіналістаў пры падвядзенні вынікаў конкурсу «Чытач года - 2018» і асабліва прыемна, што Яна не здае лідзіруючых пазіцый і ў конкурсе «Чытач года - 2019»!

Яна заўсёды сур'ёзна рыхтуецца да заняткаў, добра вучыцца. Дзяўчына захапляецца перакладамі з беларускай мовы на англійскую. Яна адзначыла, што зрабіць  якасны пераклад дапамагае ёй,  у тым ліку, і чытанне кніг на англійскай мове ў арыгінале.

Хочацца адзначыць пяцёрку лепшых чытачоў у кастрычніку: гэта студэнткі факультэта славянскіх і германскіх моў Панкевіч Кацярына, Кабанчук Вольга, Курач Аляксандра, Губко Кацярына, Гамеза Яна. Жадаем усім перамогі!

Паважаныя студэнты! Далучайцеся і захапіцеся конкурсам «Чытач года»! Нагадваем, што ўдзельнікам конкурсу можа стаць кожны карыстальнік бібліятэкі. Сёлета арганізатары конкурсу захоўваюць інтрыгу прыза для пераможцы конкурсу «Чытач года - 2019».

09.11.2018