УНИВЕРСIТЭТ

Конкурс інавацыйных праектаў БарДУ з ААТ «Прыорбанк»

20 снежня 2018 года адбыўся заключны этап конкурсу інавацыйных праектаў БарДУ з ААТ «Прыорбанк». Конкурс накіраваны на выяўленне лепшых інавацыйных праектаў, арыентаваных на практычнае прымяненне ў рэальным сектары эканомікі.

На фінальным этапе прадстаўлены лепшыя праекты. Аўтары прэзентавалі ідэі праекта, этапы яго выканання, чаканыя вынікі. Вызначэнне пераможцаў конкурсу праходзіла на пасяджэнні конкурснай камісіі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ўніверсітэта і ААТ «Прыорбанк».

Тэматыка праектаў-фіналістаў, прадстаўленых па напрамках  «Эканоміка», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Сацыяльная сфера», досыць разнастайная. Аўтары прапаноўвалі філалагічнае і культурна-масавае суправаджэнне рэкламы фінансавых прадуктаў ААТ «Прыорбанк», псіхадыягностыку і псіхапрафілактыку прафесійнага стрэсу супрацоўнікаў банкаўскай сферы, праграму сацыялізацыі людзей з асаблівымі патрэбамі, праграмны модуль для аўтэнтыфікацыі на аснове распазнання асобы чалавека, мадэль універсітэцкага інавацыйна-эканамічнага парку, праграмны прадукт Economic Solver для правядзення экспрэс-аналізу эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі з улікам паказчыкаў міжнароднай сістэмы фінансавай справаздачнасці.

26.12.2018