УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем К.Д. Быкоўскую з перамогай у міжнародным інтэлектуальным конкурсе студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў «University Stars – 2017»!

III Міжнародны інтэлектуальны конкурс студэнтаў і аспірантаў «University Stars - 2017» у г. Масква (Расійская Федэрацыя) з'яднаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і дактарантаў Расіі, Украіны і Беларусі.

Навуковая праца «Механізмы фармавання і прафілактыкі інтэрнэт-аддыкцыі» выкладчыка кафедры псіхалогіі К.Д. Быкоўскай адзначана дыпломам першай ступені ў намінацыі «Практычны праект». Гэта ўжо другі досвед удзелу выкладчыка ў конкурсе – летась быў атрыманы дыплом другой ступені ў намінацыі «Даследчы праект».

Віншуем маладога даследчыка і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!

20.02.2018