УНИВЕРСIТЭТ

Жаночы дзень на факультэце славянскіх і германскіх моў

7 сакавіка 2018 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў прайшло мерапрыемства з нагоды Міжнароднага жаночага дня. Удзельнікі студэнцкага савета і крэатыў-каманды факультэта арганізавалі мерапрыемства з рознымі конкурсамі, віктарынамі, гульнямі, а таксама музычныя і танцавальныя віншаванні жаночай паловы ФсіГМ.

У ходзе правядзення мерапрыемства студэнтак павіншавала дэкан факультэта Н.М. Круглякова, а таксама выкладчык, адказны за выхаваўчую работу, І.Г. Цэхановіч і спецыяліст дэканата А.У. Кісялёва.

15.03.2018