УНИВЕРСIТЭТ

«English Jam» на факультэце славянскіх і германскіх моў

З 27 па 29 сакавіка 2018 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў прайшла трылогія «English Speaking Club» пад назвай «English Jam».

Арганізатары гэтага прафесійна арыентаванага мерапрыемства змянілі фармат яго правядзення: зараз кожная сустрэча пачынаецца з ток-шоу, у ходзе якога госці адказваюць на каверзныя пытанні вядучага, а пасля удзельнікі клуба дзеляцца на групы і выконваюць розныя заданні. Абавязковая умова – зносіны вядуцца на англійскай мове. За кожнай групай замацаваны лідар, які кіруе працэсам выканання заданняў, дапамагае з мовай. Гэты фармат дапамагае ўдзельнікам з усіх факультэтаў лепш даведацца адзін пра аднаго, набыць новых сяброў, а таксама пераадолець бар’ер камунікацыі.

У першы дзень нас наведаў Колінз, спецыяльны госць з Вашынгтона, які зараз жыве і працуе ў Кіеве. Колінз расказаў нам пра самыя цікавыя моманты ў яго жыцці і пра тое, чым здзіўляе яго наша краіна. Разам са сваёй гітарай ён падараваў нам некалькі кампазіцый, якія эмацыянальна ўзрушылі ўсіх прысутных.

На другі дзень у нас было ўжо двое гасцей: сямейная пара – Філіп і Дон. Яны прыехалі з штата Міссуры. Традыцыйна яны прайшлі праз Talk-Show, дзе паведалі аб некаторых сакрэтах свайго прафесійнага і сямейнага жыцця.

На трэці дзень нам дапамагаў Кіліан, студэнт інжынернага факультэта. Ён вёў гаворку з Майклам, госцем з Велікабрытаніі. Яны нагадалі ўсім нам, што нельга забываць пра кнігі. Мы ўспомнілі многія жанры, даведаліся, хто і якія кнігі чытае, і нават самі прыдумалі вокладкі для нашых незвычайных кніг.

Гэта былі тры незабыўныя дні, якія мы будзем памятаць вельмі доўга. Чакаем наступнага года, каб “English Jam” вярнуўся к нам з новымі сустрэчамі і новым смакам джэму!

12.04.2018