УНИВЕРСIТЭТ

Дзень адкрытых дзвярэй у БарДУ

29 верасня сотні абітурыентаў прыйшлі ў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на Дзень адкрытых дзвярэй, каб пазнаёміцца з умовамі навучання сучасных студэнтаў і вызначыцца з будучай прафесіяй.

Навучэнцы старэйшых класаў, іх бацькі і педагогі пабывалі ў навучальных лабараторыях і бібліятэцы, ацанілі спартыўную інфраструктуру і музейна-экспазіцыйны комплекс універсітэта, прынялі ўдзел у працы інтэрактыўных пляцовак «Face-recognition» і «Крыміналістычная лабараторыя», а таксама пагутарылі з прадстаўнікамі факультэтаў і атрымалі кваліфікаваныя кансультацыі ў студэнцкім прафарыентацыйнай цэнтры.

Кожны факультэт зацікаўліваў абітурыентаў па-свойму: лабараторыя тэхналогіі швейнай вытворчасці, магчымасць пагутарыць з носьбітамі моў, разнастайныя майстар-класы: ад напісання кітайскіх іерогліфаў да бодзі-арта.

Адкрываючы афіцыйную частку са сцэны канцэртна-актавай залы, рэктар універсітэта В.І.Качурка падрабязна распавёў аб усіх перавагах навучання ў БарДУ. Студэнты-ўдзельнікі шматлікіх творчых калектываў падрыхтавалі яркае і маляўнічае шоу, дэманструючы сцэнічныя таленты і ствараючы святочную атмасферу.

У завяршэнне наведвальнікі адправіліся на шматлікія адкрытыя заняткі рознай тэматыкі: трэнінг камунікатыўных навыкаў, майстар-клас па напісанні навуковых прац, клуб англійскай мовы, камп'ютарная дыягностыка аўтамабіляў і іншыя.

08.10.2018