УНИВЕРСIТЭТ

Міжнародны дзень студэнта на факультэце славянскіх і германскіх моў

16 лістапада 2018 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў адбылося мерапрыемства, прысвечаное Міжнароднаму дню студэнта. У межах мерапрыемства была організавана канцэртная праграма, аб’яўлены падзякі лепшым студэнтам факультэта за высокія вынікі ў навучальнай і па-за навучальнай (грамадскай, сацыяльнай, спартыўнай, навуковай, іннавацыйнай) дзейнасці.

Студэнтаў павіншавалі дэкан факультэта Н.М. Круглякова, спецыяліст дэканата А.У. Кісялёва, а таксама выкладчык, адказны за выхаваўчую работу, І.Г. Цэхановіч.

23.11.2018