УНИВЕРСIТЭТ

Наведванне студэнтамі факультэта славянскіх і германскіх моў семінараў настаўнікаў замежнай мовы г.Баранавічы

У лістападзе 2018 года студэнты III курса (гр. СЗМ-31) і IV курса (гр. НА-41) факультэта славянскіх і германскіх моў прынялі ўдзел у працы семінараў, якія праводзiлicя на базе ДВМУ «ВМК г. Баранавічы».

А. Калушэнкава і Ю. Алякперава (гр. СЗМ-31) удзельнічалі ў семінары-практыкуме на тэму «Абагульненне, апісанне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту выкладання замежнай мовы». Майстар-класы праводзілі настаўнікі-метадысты г. Баранавічы В. В. Ляўчук (ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы») і А. А. Дударэнкава (ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы»).

С. Якалцэвiч і А. Мелюх (гр. НА-41) наведвалi семінар на тэму «Фарміраванне сацыяльных і маральных якасцей асобы вучня на аснове ўключэння нацыянальнага кампанента ў прадметна-тэматычны змест іншамоўных зносін».

Па вынiках наведвання семiнараў загадчыкам ВМК В. М. Клiм былi праведзены iнфармацыйныя заняткi з групамi, на якiх студэнты падзялiлicя сваiмi ўражаннямi i новымi атрыманымi ведамi.

С. Якалцэвiч: «Прафесійнае станаўленне – важны этап у жыцці кожнага чалавека. Вельмі прыемна было наведаць дадзены семінар, акунуцца ў звычайнае жыцце настаўніка, убачыць тое, чым ён жыве. Зусім не за гарамі ў нас пераддыпломная практыка, і дадзены семінар – гэта выдатная магчымасць даведацца нешта новае і неабходнае для сябе. Кожны з нас павінен разумець, што менавіта ад нас, нашай прафесійнай кампетэнтнасці залежыць, стане вывучэнне замежнай мовы для вучняў шчаслівым квіточкам ў будучыню або нет ... »

23.11.2018