УНИВЕРСIТЭТ

Навуковы марафон на факультэце славянскіх і германскіх моў

15–17 студзеня 2019 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў праходзіў Навуковы марафон, у рамках якога адбыўся шэраг мерапрыемстваў.

Адкрыццё Тыдня навукі факультэта «Грані навуковага слова» (15.01.2019), на якім прагучалі вітальныя словы ў сувязі з маючым адбыцца Днём беларускай навукі ад дэкана факультэта Н. М. Кругляковай, а таксама была прадстаўлена праграма Тыдня навукі.

Выстава навукова-метадычных выданняў факультэта “Mastery Box (15–17.01.2019), якая праходзіла на базе вучэбна-метадычнага кабінета і была падрыхтавана В. М. Клім, загадчыкам кабінетам.

Круглы стол кафедры філалогіі «Тэкст у навучанні рускай мове як замежнай: прынцыпы адбору і культуралагічны патэнцыял» (15.01.2019), які выступіў платформай для абмеркавання выкладчыкамі факультэта навукова-метадычных аспектаў навучання студэнтаў – замежных грамадзян.

Прэзентацыя другога нумара студэнцкай навуковай газеты “LinguArt” (16.01.2019), якая паслужыла мэтай папулярызацыі дзейнасці Студэнцкага навуковага таварыства факультэта; ідэя стварэння газеты належыць В. В. Ляон, дацэнту кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, к.філал.н., якая ажыццяўляе кiраўнiцтва яе падрыхтоўкай.

Майстар-клас В. В. Ляон, дацэнта кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, к.філал.н., «Механіка сюжэтна-ролевай гульні жывога дзеяння ў навучанні замежнай мове» (16.01.2019), які дазволіў выкладчыкам факультэта пазнаёміцца з тэхналогіяй падрыхтоўкі, правядзення ролевай гульні і папрактыкавацца ў стварэнні адпаведнага сюжэту.

Дыялог-кафэ кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Выкарыстанне ЭАР ў выкладанні замежных моў: ад тэорыі да практыкі» (16.01.2019), якое прадаставіла магчымасць разгледзець тэарэтычныя і прыкладныя аспекты арганізацыі адукацыйнага працэсу па моўных дысцыплінах, сфармуляваныя ў ходзе выканання НДР кафедры, а таксама вучэбна-метадычныя распрацоўкі, падрыхтаваныя выкладчыкамі і студэнтамі.

Дыскусійная пляцоўка «Навуковыя сустрэчы выпускнікоў» (16.01.2019), нацэленая на азнаямленне студэнтаў факультэта (II–III курсы) з асаблівасцямі арганізацыі навукова-даследчай работы ў працэсе напісання курсавой, дыпломнай работы і магістарскай дысертацыі. Па запрашэнні Г. В. Прадун, адказнага за навуковую працу, выпускніком бягучага года А. І. Юрчыкам (група АН-42) былі прадстаўлены вынікі і дадзены практычныя парады па выкананні курсавой работы. А. А. Петрашэвіч (Купрык), выпускніца факультэта 2016 г. (у цяперашні час – настаўнік англійскай мовы і інфарматыкі ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Баранавічы»), падзялілася вопытам падрыхтоўкі магістарскай дысертацыі, прадэманстраваўшы яе ўзаемасувязь з дыпломнай работай.

Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі (17.01.2019), на якім Г. В. Прадун, адказным за навуковую работу, былі прадстаўлены вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці факультэта ў 2018 г.; з заключным словам выступіла дэкан факультэта Н. М. Круглякова, далей супрацоўнікам і студэнтам факультэта былі ўручаны граматы і падзякі за ўклад у развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, за высокія паказчыкі і асаблівыя дасягненні ў дадзенай дзейнасці, а таксама ў кіраўніцтве навукова-даследчай работай студэнтаў.

25.01.2019