УНИВЕРСIТЭТ

Прафарыентацыйная сустрэча з навучэнцамі выпускнога курса Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В.Я.Чарнышова

16 красавіка ва ўстанове адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прайшла прафарыентацыйная сустрэча з вучнямі выпускнога курса Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В.Я. Чарнышова.

Выканаўца абавязкаў загадчыка кафедры тэхналогіі машынабудавання Сотнік Леанід Леанідавіч расказаў аб умовах паступлення на спецыяльнасці чатырох факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Для студэнтаў каледжа была арганізавана экскурсія па ўніверсітэце. У рамках экскурсіі госці наведалі майстар-класы ў лабараторыях інжынернага факультэта кафедры тэхналогіі машынабудавання, тэхнічнага забеспячэння працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі.

Загадчык лабараторыі высокаэнергетычных метадаў ўмацавання Саханько Сяргей Аляксандравіч правёў дэманстрацыю «Як гартавалася сталь», інжынер лабараторыі металарэзных станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем Гараўскі Ігар Андрэевіч правёў дэманстрацыю «Апрацоўка на станках з ЛПУ».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон 64 06 70

23.04.2019