УНИВЕРСIТЭТ

Размеркаванне выпускнікоў інжынернага факультэта

02 мая 2019 года на інжынерным факультэце адбылося размеркаванне выпускнікоў. Выпускнікі ўсіх спецыяльнасцяў запатрабаваныя на рынку працы, аб чым сведчаць атрыманыя запыты ад арганізацый і прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Кожны выпускнік меў права выбраць арганізацыю, дзе хацеў бы пачаць свой працоўны шлях. Заявак было больш, чым выпускнікоў, у два-тры разы. Разам з тым кожны студэнт атрымаў магчымасць пагутарыць са спецыялістамі вядучых прадпрыемстваў рэспублікі - на размеркаванне выпускнікоў інжынернага факультэта прыехалі прадстаўнікі ААТ «Гродзенскі завод такарных патронаў «БелТАПАЗ»», ААТ «Палессеэлектрамаш», Філіяла ЗАТ «Атлант» Баранавіцкі станкабудаўнічы завод, «Завод сілавой гідраўлікі», УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца», ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод».

Усе студэнты атрымалі першае працоўнае месца. Маладыя спецыялісты прыступяць да працоўнай дзейнасці ўжо з 1-га жніўня 2019 года. Інжынеры па спецыяльнасцях «Тэхналогія машынабудавання», «Тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей» будуць працаваць на СЗАТ «БЕЛДЖЫ», ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Белкард», ЗАТ «Салігорскі Інстытут праблем рэсурсазберажэння з Доследнай вытворчасцю», ААТ «БЕЛАЗ», ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», ААТ «Кобрынскі інструментальны завод «СІТОМА», ААТ «Кавліцмаш» і інш.

Інжынеры-праграмісты атрымалі першае працоўнае месца ў ПУП «Джаз Цім», ТАА «Эполь Софт», ЗАТ «Топ Софт», ТАА «Лайкіт», СЗАТ «БЕЛДЖЫ», ААТ «БЕЛАЗ», УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», УА «Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж» і г. д.

У сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах Бярозаўскага, Лунінецкага, Івацэвіцкага, Кобрынскага, Капыльскага, Брэсцкага, Ляхавіцкага і іншых раёнаў пачнуць сваю працоўную дзейнасць выпускнікі спецыяльнасцяў «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці» і «Аграномія». Поспехаў, удачы, кар'ернага росту.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон 64 06 70

10.05.2019