УНИВЕРСIТЭТ

Студэнты факультэта эканомікі і права прынялі ўдзел у гутарцы-кансультацыі, арганізаванай Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. Таўлая.

19.02.2019 студэнты 1 і 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства», «Эканамічнае права» факультэта эканомікі і права прынялі актыўны ўдзел у гутарцы-кансультацыі «Шлюбны дагавор», арганізаванай аддзелам інфармацыйнай і бібліяграфічнай працы.

Перад будучымі спецыялістамі выступілі адвакат юрыдычнай кансультацыі Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Н.Я. Ягорава, якая раскрыла паняцце, сутнасць шлюбнага дагавора, прааналізавала практыку прымянення дадзенага дагавора ў сучасным грамадстве. Псіхолаг цэнтра «Iмага» В.В. Хімічава раскрыла студэнтам асновы псіхалогіі сямейных адносін.

У ходзе сустрэчы студэнты актыўна задавалі спецыялістам пытанні адносна заключэння шлюбнага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь.

05.03.2019