УНИВЕРСIТЭТ

Мерапрыемства ў рамках інфармацыйна-прававой дапамогі Юрыдычнай клінікі факультэта эканомікі і права

24 верасня 2019 года адбылася сустрэча актыву Юрыдычнай клінікі факультэта эканомікі і права з навучэнцамі Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В. Чарнышова.

Сустрэча была арганізавана па ініцыятыве кіраўніцтва  ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў мэтах прававой асветы моладзі.

Навучэнцаў цікавілі пытанні наступлення адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці для асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, а таксама магчымыя наступствы пры здзяйсненні неабдуманых учынкаў у маладзёжным асяроддзі.

Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры грамадзянскіх і крымінальна-прававых дысцыплін Шулянковай Ірыны Валянцінаўны, а таксама студэнтаў спецыяльнасці «Правазнаўства» навучэнцам і прадстаўнікам працоўнага калектыву каледжа былі растлумачаны пытанні аб прававым статусе непаўналетніх, а таксама закрануты аспекты небяспекі распаўсюджвання парнаграфіі, абраз і паклёпу ў сетцы Інтэрнэт.

Сустрэча была актуальная і прайшла на высокім прадуктыўным узроўні.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі намеснік дэкана факультэта эканомікі і права Грыцэвіч Святлана Аляксандраўна, тэлефон 66 94 77

07.10.2019