УНИВЕРСIТЭТ

Адукацыйны семінар «Адукацыя і духоўнасць: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню» адбыўся ва ўніверсітэце ў рамках супрацоўніцтва паміж універсітэтам і Беларускай праваслаўнай царквой

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю і протаіерэй, настаяцель прыхода храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага г. Баранавічы, кандыдат багаслоўя Віталь Лазоўскі.

З дакладам «Што такое вера?» выступіў настаяцель прыхода храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага Віталь Лазоўскі.

Пра гісторыю праваслаўных храмаў горада Баранавічы расказаў протадыякан, кіраўнік місіянерскага аддзела Пінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Баранавічы Андрэй Гарбуноў.

Інфармацыйная падтрымка мерапрыемства была прадстаўлена тэматычнай выставай «Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі БарДУ ў дапамогу духоўна-маральнаму выхаванню».

Па ініцыятыве Віталя Лазоўскага была арганізавана экскурсія па храмах Баранавічаў, якая пакінула яркія ўражанні ва ўдзельнікаў мерапрыемства.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Матчэня Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

22.10.2019