Аб універсітэце
Навіны
Анонсы
Віртуальны універсітэт
Арганізацыйная структура
Вышэйшая адукацыя
Аспірантура
Дадатковая адукацыя дарослых
Балонскі працэс
Давузаўскае навучанне
Навука БарДУ
Iнавацыйная дзейнасць
Навуковыя выданні
Навуковыя супольнасці
Навукова-практычныя мерапрыемствы
Аўтаматызаваная сістэма ўліку навуковай актыўнасці ППС універсітэта
МІЖНАРОДНАЕ УЗАЕМАДЗЕЯННЕ
АДУКАЦЫЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
МІЖНАРОДНЫЯ ЦЭНТРЫ
ІНФАРМАЦЫЯ
Выхаваўчая работа ва ўнiверсiтэце
АФІША МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
НАВІНЫ
МАЛАДОМУ ВЫБАРШЧЫКУ
ПАЗАВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ
Дзённая форма атрымання адукацыі
Асабісты кабінет студэнта
Дакументы
Расклад заняткаў
Інтэрнаты
Завочная форма атрымання адукацыі
Графік працы медычнага здраўпункта
Гарачыя лініі
Памяткі студэнту
Паступленне
Адукацыя
Кошт навучання
16–18 студзеня 2018 г. праходзіў тыдзень навукі факультэта славянскіх і германскіх моў «Грані навуковага слова», у рамках якога адбыўся шэраг мерапрыемстваў.
Адкрыццё тыдня навукі факультэта «Грані навуковага словы» (16.01.2018), на якім прагучалі вітальныя словы ў сувязі з маючым адбыцца Днём беларускай навукі ад рэктара ўніверсітэта, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара В.І. Качуркі і дэкана факультэта Н.М. Кругляковай, а таксама была прадстаўлена праграма тыдня навукі.
Выстава навукова-метадычных выданняў факультэта “Mastery Box” (16-18.01.2017), якая праходзіла на базе вучэбна-метадычнага кабінета і была падрыхтавана В.М. Клім, загадчыкам кабінета.
Адкрытае пасяджэнне навуковага гуртка кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў «Forscher» у форме трэнінгу «Немагчымае сёння – стане магчымым заўтра» (16.01.2018), якое дазволіла студэнтам факультэта і навучэнцам філіяла кафедры на базе ДУА «Гімназія № 5 г. Баранавічы» засвоіць структуру навуковага артыкула, асаблівасці зместу структурных кампанентаў навуковага артыкула, навучыцца вызначаць аб’ект і прадмет даследавання, папрактыкавацца ў трансфармацыі артыкула з публіцыстычнага ў навуковы стыль.
Оксфардскія дэбаты на тэму «Узаімапранікненне лінгвакультур: “за”ці “супраць”?» (16.01.2018), арганізаваныя В.В. Ляон, старшым выкладчыкам кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, якія складаліся з чатырох раўндаў:
Каманды-супернікі былі прадстаўлены студэнтамі III курса, з аднаго боку, і навучэнцамі ДУА «Гімназія № 5 г. Баранавічы» (пад кіраўніцтвам Л.А. Смолкі, настаўніка англійскай мовы), з другога. На мерапрыемстве ў якасці ўдзельнікаў аўдыторыі прысутнічалі таксама прадстаўнікі філіяла кафедры на базе ДУА «Гімназія № 4 г. Баранавічы» (у суправаджэнні Т.А. Траццяк, настаўніка англійскай мовы). Па выніках галасавання гледачоў перамагла каманда студэнтаў факультэта, заручыўшыся падтрымкай свайго пункту гледжання на праблему ў большасці слухачоў.
Дыскусійная пляцоўка кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Крытэрыі адбору прадметнага зместу электронных адукацыйных рэсурсаў» (17.01.2018) дала магчымасць разгледзець розныя аспекты ажыццяўлення адбору прадметнага зместу і выпрацаваць адзіныя крытэрыі адбору, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням.
Дайджэст распрацовак навуковага гуртка кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Метадычная майстэрня» (17.01.2018), у рамках якога кіраўніком гуртка Г.В. Прадун былі прадстаўлены электронныя сродкі навучання замежнай мове ў форме тэкставай абалонкі, электроннага банка ці каталога, навучальнага лінгвістычнага корпуса (усяго – 10 распрацовак), створаныя студэнтамі ў ходзе напісання дыпломных і курсавых работ за перыяд з 2010 па 2017 г. Прысутным таксама было прапанавана індывідуальна пераканацца ў аптымальнасці структуры інтэрфейса і змястоўнага напаўнення распрацаваных сродкаў навучання розным бакам і відам іншамоўнай маўленчай дзейнасці.
Панарама навукова-метадычных распрацовак кафедры філалогіі «Шляхі развіцця філалагічнай адукацыі: тэорыя і практыка» (17.01.2018) выступіла платформай для абмеркавання навукова-метадычных праблем з удзелам выкладчыкаў кафедры філалогіі, агульнага і прыкладнога мовазнаўства, Т.В. Шчэрбы, бібліятэкара залы новых паступленняў БарДУ, студэнтаў груп БІЯ-41, БІЯ-11, СІЯ-11, а таксама настаўніка беларускай мовы і літаратуры ДУА «Ліцэй № 1 г. Баранавічы» М.П. Лісінай разам з навучэнцамі выпускнога філалагічнага класа, настаўніка рускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» Ж.В. Сніціч. Аўдыторыі былі прапанаваны наступныя выступленні:
Правядзенне панарамы дазволіла прэзентаваць асноўныя вынікі дзейнасці выкладчыкаў у рамках тэмы кафедры «Тэарэтыка-метадалагічныя і метадычныя аспекты вывучэння і выкладання славянскіх моў і літаратур» за 2017 год. Выступленні ўключалі матэрыялы навуковых артыкулаў, тэзісаў міжнародных канферэнцый (Баранавічы, Віцебск, Брэст; Масква, Тамбоў, Варшава і інш.), удзельнікамі якіх у мінулым годзе сталі выкладчыкі кафедры філалогіі.
Аспіранцкія чытанні «Актуальныя праблемы філалогіі, германістыкі і лінгвадыдактыкі» (18.01.2018) былі прадстаўлены выніковыя і прамежкавыя вынікі навукова-даследчай работы, якая праводзіцца выкладчыкамі факультэта. Праграма чытанняў уключала наступныя даклады:
Урачысты сход, прысвечаны Дню беларускай навукі (16.01.2018), на якім Г.В. Прадун, адказным за навуковую работу, былі прадстаўлены вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці факультэта ў 2017 г.; з заключным словам выступіла дэкан факультэта Н.М. Круглякова, далей супрацоўнікам і студэнтам факультэта былі ўручаны граматы і падзякі за ўклад у развіццё навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, за высокія паказчыкі і асаблівыя дасягненні ў дадзенай дзейнасці, а таксама ў кіраўніцтве навукова-даследчай работай студэнтаў.
Абiтурыент БарДУ
Аддзел дыстанцыйнага навучання
Бібліятэка БарДУ
Рэпазіторый БарДУ
Сховішча электронных рэсурсаў
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Сайты кафедр унiверсiтэта
Сайт педагога-псіхолага БарДУ
Часопісы БарДУ
Тэксты НПА, якія рэгламентуюць дзейнасць універсітэта
Цэнтр ідэй і практык у мэтах устойлівага развіцця
Віртуальны ўніверсітэт
Канференцыi БарДУ
Адасобленае падраздзяленне «Цэнтр трансферу тэхналогій»
Сістэма ўліку публікацый і праектаў
Адукацыйны партал БарДУ