УНИВЕРСIТЭТ

Першае пасяджэнне «English Speaking Club» у новым годзе

28 лютага 2018 г. на факультэце славянскіх і германскіх моў прайшло першае ў гэтым календарным годзе пасяджэнне «English Speaking Club» пад назвай «Pancake Day».

Запрошанымі гасцямі сталі студэнты інжэнернага факультэта БарДУ Кілліан Уілдэйн і Леанэль Рычы.

Наведаць мерапрыемства зараз могуыць не толькі студэнты ФСіГМ, але і студэнты іншых факультэтаў, якія б хацелі вывучаць англійскую мову. Мерапрыемства прайшло ў нязмушанай абстаноўцы. Акрамя ўнікальнай мажлівасці зносін з носьбітамі англійскай мовы ў кожнага студэнта быў шанец прыняць удзел у розных віктарынах і конкурсах, а таксама пачаставацца гарачым чаем і аладкамі з джэмам. у ходзе правядзення мерапрыемства усе прысутныя змаглі далучыцца да культуры святкавання Масленіцы ў розных краінах і палепшыць свае веды англійскай мовы.

05.03.2018