УНИВЕРСIТЭТ

Прадстаўнікі БарДУ прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў

10 верасня 2018 г. у  Мінску прадстаўнікі БарДУ  –  дэкан інжынернага факультэта, к.ф.-м.н., дацэнт А.І. Нарановіч і загадчык кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі, к.т.н., дацэнт А.К. Гаўрыленя прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў (АУКП). Міжнародны кангрэс АУКП адкрыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У сваім прывітальным слове Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць для ўсяго свету міжнародных праектаў у касмічнай галіне, пералічыў дасягненні беларускіх вучоных у касмічных даследаваннях і пазначыў асноўныя задачы далейшага асваення космасу.

На цырымоніі адкрыцця міжнароднага кангрэса АУКП касманаўты і выбітныя навукоўцы выступілі перад прадстаўнікамі навукова-даследчых устаноў, прафесарска-выкладчыцкім складам устаноў вышэйшай адукацыі і нацыянальных касмічных агенцтваў.

Гасцям кангрэса былі прадэманстраваны магчымасці аптычнай апаратуры высокага дазволу беларускай вытворчасці, апаратуры для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, вынікі рэалізацыі серыі касмічных праграм. Сярод асноўных мэтаў дадзенага мерапрыемства варта адзначыць прыцягненне моладзі да касмічных даследаванняў і абмен вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў.

13.09.2018