УНИВЕРСIТЭТ

Віншуем А.В. Аліфанава з новымі дасягненнямі і поспехамі!

Выказваем шчырыя словы захаплення і віншаванні Аляксандру Віктаравічу Аліфанаву, доктару тэхнічных навук, прафесару, прафесару кафедры абсталявання і аўтаматызацыі вытворчасці, у сувязі з яго ўзнагароджаннем Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Таксама віншуем з перамогай у конкурсе праектаў ДПНД «Фізічнае матэрыялазнаўства, новыя матэрыялы і тэхналогіі» па падпраграме «Плазменныя і пучковыя тэхналогіі». Па выніках конкурсу праект НДР «Распрацоўка тэхналагічных асноў атрымання дробнадысперсных і шматслойных структур з зададзенымі ўласцівасцямі на паверхні інструмента са сталяў і сплаваў імпульснымі і пучковымі метадамі» прыняты да фінансавання. Тэрмін выканання: 2019-2020 гг.

Адной з арганізацый-выканаўцаў з'яўляецца Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

А яшчэ Аляксандра Віктаравіча можна павіншаваць з выхадам зборніка яго выдатных вершаў «Пра каханне. Пра жыццё. Пра сяброў».

Жадаем Аляксандру Віктаравічу Аліфанаву моцнага здароўя і шмат сіл для далейшых перамог і поспехаў!

16.10.2018