УНИВЕРСIТЭТ

IV Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук»

21 лістапада 2018 года на факультэце славянскіх і германскіх моў адбылася IV Рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук». Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі з наступных гарадоў: Баранавічы, Брэст, Віцебск, Гомель, Мінск; Варонеж, Кракаў, Арол, Тамбоў.

На адкрыцці пленарнага пасяджэння прагучалі прывітальныя словы ад прарэктара па навуковай рабоце, кандыдата эканамічных навук, дацэнта У. У. Клімука. Далей увазе ўдзельнікаў канферэнцыі былі прапанаваны даклады студэнтаў розных курсаў:

  1. Асаблівасці функцыянавання семантычнага поля «колер» ў творах малой формы Оскара Уайльда – Ю.Л. Букліс, студэнт IV курса, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».
  2. Месца паняцця «экфрасіс» у сучасным навуковым тэзаўрусе – Л. А. Жураўлёва, студэнт II курса, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».
  3. Friendship in the USA and Belarus – К.С. Сідаровіч, студэнт IV курса, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».
  4. Творчая спадчына Барыса Лазараўскага: невядомая аповесць «Удава капітана» – Я.В. Манака, студэнт II курса, федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Тамбоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Г. Р. Дзяржавіна».

У завяршэнне пленарнага пасяджэння дакладчыкам былі ўручаны дыпломы. Пасля гэтага адбылося мерапрыемства «Лінгвістычны квэст-чамадан “Слова адкрывае любыя дзверы”», арганізаванае актывам СНТ факультэта “LinguArt” на чале з Д. А. Паўлоўскай, намеснікам кіраўніка СНТ універсітэта на факультэце, пад кіраўніцтвам В. В. Ляон, дацэнта кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, кандыдата філалагічных навук. Далей А. А. Жываглод, удзельнікам навуковага гуртка кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі «Метадычная майстэрня», быў прадстаўлены стэндавы даклад «Комплекс практыкаванняў для навучання вучняў іншамоўнай прадуктыўнай граматыцы з выкарыстаннем сеткавых графічных арганізатараў».

Праца секцый ажыццяўлялася па трох кірунках: 1) Лінгвістыка. Літаратуразнаўства (англійская, нямецкая, французская мовы); 2) Мовазнаўства. Літаратуразнаўства (беларуская, руская мовы). Методыка выкладання беларускай, рускай мовы і літаратуры; 3) Методыка выкладання замежных моў.

Кіраўнікі секцый ўручылі дыпломы за лепшыя даклады на секцыйных пасяджэннях і сертыфікаты ўдзельнікаў.

Дыпломы I ступені прысуджаны: Бянькоўскай Д. М. (БарДУ, ФСіГМ); Кабанавай Г. С. (ТДУ імя Г. Р. Дзяржавіна, РФ); Капейка К. С. (БарДУ, ФСіГМ); Шаўцовай Ю. Я. (БарГУ, ФПіП).

Дыпломы II ступені прысуджаны: Жываглод А. А. (БарДУ, ФСіГМ); Караборчавай С. В. (ВДУ, РФ); Канакбіевай Д. Ш. (БарДУ, ФСіГМ); Кандраценка Г. А. (АДУ імя  І. С. Тургенева, РФ); Цяльпук Н. А. (БарДУ, ФСіГМ).

Дыпломы III ступені прысуджаны: Гальцовай Д. М. (ВДУ, РФ); Губко К. А. (БарДУ, ФСіГМ); Жыдаловіч А. А. (БарДУ, ФСіГМ); Кавальчук Я. У. (БарДУ, ФСіГМ); Мухамметмырадавай Ш. А. (БарДУ, ФСіГМ); Шабусавай Я. У. (БарДУ, ФСіГМ).

27.11.2018