УНИВЕРСIТЭТ

Студэнтка інжынернага факультэта прыняла ўдзел у алімпіядзе BIT-Cup 2018

Факультэт камп'ютарных сістэм і сетак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі правёў студэнцкую алімпіяду ў сферы інфармацыйных тэхналогій BIT-Cup 2018.

Фінал BIT-Cup 2018 праходзіў на базе ўніверсітэта БДУІР, дзе ўдзел прыняла Міхнавец Ганна, студэнтка 2 курса Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі».

Конкурс для секцыі «Сістэмнае праграмаванне на Сі для Embedded Linux» праводзіла кампанія Promwad.

Алімпіяда BIT-Cup традыцыйна збірае таленавітых студэнтаў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Удзел у такіх спаборніцтвах дазваляе павялічыць узровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі, пагутарыць са спецыялістамі, памяняцца досведам, а таксама заваяваць узнагароды і атрымаць падарункі ад партнёраў алімпіяды.

Галоўнай асаблівасцю BIT-Cup з'яўляецца фармат конкурсных заданняў: яны набліжаны да рэальных заданняў, з якімі сутыкаюцца спецыялісты кампаній у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Віншуем Ганну з удзелам і выхадам у фінал!

12.12.2018