УНИВЕРСIТЭТ

Навуковы марафон-2019 на інжынерным факультэце да Дня беларускай навукі

На інжынерным факультэце з 15 студзеня па 17 студзеня 2019 года прайшоў цыкл мерапрыемстваў у рамках Навуковага марафону, прысвечанага Дню беларускай навукі.

Навуковы марафон быў адкрыты выставай «Вынікі навукова-даследчай дзейнасці інжынернага факультэта за 2015-2018 гг.», якая была падрыхтавана бібліятэкарам чытальнай залы для навуковай працы Аксанай Расціславаўнай Сінкевіч.

Далей марафон уключаў наступныя мерапрыемствы:

  1. Дэманстрацыйная пляцоўка «Сістэма ідэнтыфікацыі ручнога почырку», якую правёў Калько Аляксей Ігаравіч, выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін, пад кіраўніцтвам Нарановіч Аксаны Іванаўны, дэкана інжынернага факультэта, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта.
  2. Дэманстрацыйная пляцоўка «Аграцэх». На ёй вынікі сваіх даследаванняў прадставілі Мароз Дыяна Сяргееўна, дацэнт кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі, к. б.н., і Земаглядчук Канстанцін Уладзіміравіч, старшы выкладчык кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі, к. б.н.
  3. Эксперыментальна-лабараторная студэнцкая пляцоўка «Візуалізацыя і прататыпаванне». Удзельнікі гуртка «Электронік» прадставілі напрацоўкі па сваім навукова-даследчым праекце пад кіраўніцтвам Качкар Галіны Вячаславаўны, выкладчыка кафедры інфармацыйных тэхналогій і фізіка-матэматычных дысцыплін.
  4. Майстар-клас у вучэбнай лабараторыі «Iонна-плазменнае азатаванне як метад умацавання дэталяў машын» Саханько Сяргея Аляксандравіча, загадчыка лабараторыі высокаэнергетычных метадаў умацавання, выкладчыка кафедры тэхналогіі машынабудавання.
  5. Круглы стол «Стажыроўкі: мэта, задачы і выніковасць», дзе выкладчыкі інжынернага факультэта, якія прайшлі стажыроўкі, распавялі аб атрыманых выніках (Саханько Сяргей Аляксандравіч стажыраваўся ў Дзяржаўнай навуковай установе «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»; Сотнік Леанід Леанідавіч, Наліўка Алег Ігаравіч, Патапаў Уладзімір Аляксандравіч, Дыдышка Іван Міхайлавіч прайшлі стажыроўку ў Беларуска-Расійскім універсітэце ў г.Магілёве; Багданава Тамара Якаўлеўна прайшла стажыроўку ў СЗАТ «БелДжы»).

Завяршыўся Навуковы марафон-2019 пашыраным пасяджэннем Савета інжынернага факультэта з пытаннем «Дзень беларускай навукі-2019» і ўзнагароджаннем актыўных супрацоўнікаў і студэнтаў па выніках навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці за 2018 год.

21.01.2019