УНИВЕРСIТЭТ

Удзел выкладчыкаў інжынернага факультэта ў метадычным семінары «Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў саманавучання замежным мовам»

29 студзеня 2019 года ў чытальнай зале для навуковай працы адбыўся метадычны семінар «Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў саманавучання замежным мовам» для выкладчыкаў інжынернага факультэта. Семінар быў падрыхтаваны і праведзены загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета В.М. Клім пры садзейнічанні выкладчыкаў факультэтаў славянскіх і германскіх моў, эканомікі і права і бібліятэкара А.Р. Сінкевіч. У сучасных умовах мадэрнізацыі адукацыі педагог імкнецца да самаразвіцця і асобаснага росту. На семінары абмяркоўваліся шляхі і спосабы іншамоўнай самаадукацыі, якая з'яўляецца адным з прыярытэтаў у самаразвіцці сучаснага педагога, магчымасці выкарыстання анлайн-курсаў, інтэрнэт-рэсурсаў, анлайн-слоўнікаў пры вывучэнні замежнай мовы.

  1. Роля іншамоўнага самаадукацыі ў асобасным росце педагога вышэйшай школы (А.І.Нарановіч, канд. фіз.-мат. н., дацэнт, дэкан ІФ)
  2. Масавыя анлайн-курсы павышэння кваліфікацыі па спецыяльнасці (І.В.Пінюта, канд. пед.н., дацэнт каф. ПІП ФСіГМ)
  3. Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў пры вывучэнні замежнай мовы (В.М. Клім, загадчык ВМК)
  4. З вопыту работы: 
  • Навучальныя праграмы «Lyrics training», «Mondly» (І.І.Любанец, ст. выкл. каф. ПІП ФСіГМ);
  • Навучальная платформа «SpeakASAP» (В.М.Пазнякевіч, канд. экан. н., дацэнт, заг. каф. БУААіС ФЭП); 
  • Выкарыстанне анлайн-слоўнікаў (І.Г.Капыціч, ст. выкл. каф. ПІП ФСіГМ);
  • Вопыт бібліятэкі па выкарыстанні электроннай віктарыны на англійскай мове для папулярызацыі англійскай мастацкай літаратуры (А.Р. Сінкевіч, бібліятэкар);
  • Метадычны складнік сюжэтна-ролевых гульняў жывога дзеяння як інтэрактыўнага навучальнага асяроддзя (В.В.Ляон, канд. філал. н., ст. выкл. каф. ТПГМ ФсіГМ).

Удзельнікі семінара былі азнаёмлены з метадычнай літаратурай па пытаннях самаадукацыі і саманавучання, а таксама з адаптаванай мастацкай літаратурай на замежных мовах з фонду бібліятэкі ўніверсітэта.

05.02.2019