УНИВЕРСIТЭТ

Першы выпуск маладых спецыялістаў у 2019 годзе

6 лютага 2019 года на інжынерным факультэце адбыўся першы ў 2019 годзе выпуск маладых спецыялістаў-інжынераў па спецыяльнасці «Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці».

Кожны выпускнік меў права выбраць прадпрыемства, дзе хацеў бы пачаць свой працоўны шлях. Заявак было больш, чым выпускнікоў, у два разы.

Маладыя спецыялісты прыступяць да працоўнай дзейнасці ўжо з 1-га сакавіка 2019 года на сельскагаспадарчых прадпрыемствах Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцей, у сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах Бярозаўскага, Лунінецкага, Івацэвіцкага, Воранаўскага, Кобрынскага, Капыльскага, Брэсцкага і іншых раёнаў.

З пачаткам працоўнай дзейнасці наступіць актыўны і цікавы этап жыцця. Няхай на гэтым этапе з выпускнікамі інжынернага факультэта заўсёды будуць надзейныя, верныя, добрыя настаўнікі. Поспехаў, удачы, кар'ернага росту!

13.02.2019