.

Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасцяў «Фізічная культура» і «Спартыўна-педагагічная дзейнасць» прынялі ўдзел у начным паўмарафоне-арыентаванні

02.11.201903.11.2019 прайшоў XV Брэсцкі начны паўмарафон-арыентаванне (чэмпіянат Беларусі па рагейне) памяці Міхаіла Карпеша.

Дадзеныя спаборніцтвы праводзіліся ў фармаце 6-гадзіннага рагейна.

Камандай-пераможцай сярод дзяўчат да 20 гадоў сталі студэнткі факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасцяў «Фізічная культура» і «Спартыўна-педагагічная дзейнасць» Пракапчук Крысціна (ФК-31), Трацюк Караліна (ФК-31), Васілеўская Стэфанія (СПД-11).

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 60 каманд розных узроставых груп і спартыўнай кваліфікацыі. Адзначым, што дыстанцыю трэба было праходзіць у складаных умовах: старт быў дадзены а 24 гадзіне, а фінішавалі спартсмены а 6 гадзіне. Спаборніцтвы праходзілі паблізу азёр Белае і Рагазнянскае. Мясцовасць для спаборніцтваў уключала ў сябе забалочаныя ўчасткі рознай велічыні.

Віншуем дзяўчат з паспяховым фінішаваннем і жадаем новых рэкордаў і дастойных узнагарод.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасцяў «Фізічная культура» і «Спартыўна-педагагічная дзейнасць» прынялі ўдзел у начным паўмарафоне-арыентаванні Студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі спецыяльнасцяў «Фізічная культура» і «Спартыўна-педагагічная дзейнасць» прынялі ўдзел у начным паўмарафоне-арыентаванні
2019-11-13