.

Сустрэча адміністрацыі БарДУ, прадстаўнікоў АГіМ з замежнымі навучэнцамі ўніверсітэта

13 лістапада 2019 года адбылася сустрэча адміністрацыі БарДУ, начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі АУС Баранавіцкага гарвыканкама Інэсы Нілаўна Гетман, аддзела міжнароднай, інавацыйнай дзейнасці і трансферу тэхналогій, аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, аддзела культуры і творчасці з замежнымі навучэнцамі ўніверсітэта з Туркменістана, Расіі, Камеруна, Узбекістана, Украіны, Казахстана і Кыргызстана.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні правілаў паводзін у грамадскіх месцах, меры адказнасці за парушэнне грамадскага парадку, меры асабістай бяспекі, асноўныя аспекты міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Замежных студэнтаў запрасілі да актыўнага ўдзелу ў навуковай, культурнай і грамадскай дзейнасці БарДУ.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі начальнік AМIДіТТ Гусейнава Інэса Эйвазаўна, тэлефон: 48 78 72

Сустрэча адміністрацыі БарДУ, прадстаўнікоў АГіМ з замежнымі навучэнцамі ўніверсітэта Сустрэча адміністрацыі БарДУ, прадстаўнікоў АГіМ з замежнымі навучэнцамі ўніверсітэта Сустрэча адміністрацыі БарДУ, прадстаўнікоў АГіМ з замежнымі навучэнцамі ўніверсітэта
2019-11-15