.

Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце адбыўся маладзёжны фестываль оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!». Адкрыў фестываль рэктар універсітэта Качурка Васіль Іванавіч, які адзначыў важнасць выбарчай кампаніі, а таксама тое, наколькі важна кожнаму студэнту зрабіць свой усвядомлены выбар. Усе студэнцкія актывы Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта падрыхтавалі змястоўныя, а самае галоўнае  пераканаўчыя выступленні, якія былі накіраваны на важнасць прыняцця правільнага і асэнсаванага рашэння пры выбары кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў рамках фестывалю студэнты мелі магчымасць працаваць на адукацыйна-дыскусійных оўпэн конер пляцоўках. І, як вынік, усе сабраліся разам на фестывальны дыялог. Падчас фестывалю была арганізавана работа мабільных інтэрактыўных цэнтраў «Мой кандыдат у дэпутаты» «Мой выбарчы ўчастак». Завяршыўся маладзёжны фестываль оўпэн конер «Гэта наш выбар!» фестывальным танцавальным рухам.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Наумцава Марына Міхайлаўна, тэлефон: 66 53 79

Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце Маладзёжны фестываль — оўпэн конер (open corner) «Гэта наш выбар!» прайшоў ва ўніверсітэце
2019-11-18