.

Экскурсія выкладчыкаў і студэнтаў інжынернага факультэта на прадпрыемствы NIVA-HOLDING

13 лістапада 2019 года выкладчыкі і студэнты інжынернага факультэта наведалі прадпрыемствы, якія ўваходзяць у склад кампаніі NIVA-HOLDING (Салігорск). «Ніва-Холдынг» з'яўляецца лідэрам беларускага горнага машынабудавання, выпускае шырокі спектр машын і абсталявання: секцыі гідрамеханізаванага мацавання; скрабалкавыя і стужачныя канвееры; шахтныя самаходныя вагоны і бункеры-перагружальнікі; апаратуру аўтаматызацыі, электратэхнічную прадукцыю; помпавае, абагачальнае і грузапад'ёмнае абсталяванне; помпавыя станцыі, злучальную апаратуру гідраабсталявання, рукавы высокага ціску, праходча-ачышчальныя камбайны.

У склад кампаніі «Ніва-Холдынг» уваходзяць машынабудаўнічыя прадпрыемствы, размешчаныя ў гарадах Беларусі: Салігорску, Мінску, Магілёве і ў пасёлку Урэчча. У холдынгу працуе каля 200 супрацоўнікаў канструктарска-тэхналагічнага штата, сярод якіх і выпускнікі інжынернага факультэта.

Перад выкладчыкамі і студэнтамі з прывітальным словам выступіў заснавальнік кампаніі «Ніва-Холдынг» Сяргей Герасімавіч Рамановіч, расказаў аб магутнай навукова-даследчай і эксперыментальнай базе з сучаснымі тэхналогіямі, якой па праву ганарацца прадпрыемствы холдынгу.

Вядучымі спецыялістамі холдынгу для студэнтаў і выкладчыкаў былі арганізаваны экскурсіі па вытворчых пляцоўках кампаніі, дзе студэнты азнаёміліся з сучасным паркам металарэзных і апрацоўчых станкоў. Былі прадэманстраваны атэставаная паўаўтаматычная і рабатызаваныя зварка ў асяроддзі ахоўных газаў, тэрмічная апрацоўка і апрацоўка ТВЧ, нанясенне гальванічных пакрыццяў, рэзка, гібка, штампоўка ліставога і профільнага пракату і іншыя тэхналагічныя аперацыі. Супрацоўнікі прадпрыемства азнаёмілі студэнтаў з умовамі пражывання ў інтэрнаце, а таксама арганізавалі аглядную экскурсію па горадзе.

Пад час экскурсіі былі падпісаны дагавор аб узаемадзеянні ўстановы адукацыі з арганізацыяй заказчыкам кадраў пры падрыхтоўцы спецыялістаў і дагавор на правядзенне практыкі студэнтаў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

Экскурсія выкладчыкаў і студэнтаў інжынернага факультэта на прадпрыемствы NIVA-HOLDING Экскурсія выкладчыкаў і студэнтаў інжынернага факультэта на прадпрыемствы NIVA-HOLDING Экскурсія выкладчыкаў і студэнтаў інжынернага факультэта на прадпрыемствы NIVA-HOLDING Экскурсія выкладчыкаў і студэнтаў інжынернага факультэта на прадпрыемствы NIVA-HOLDING Экскурсія выкладчыкаў і студэнтаў інжынернага факультэта на прадпрыемствы NIVA-HOLDING
2019-11-21