УНИВЕРСIТЭТ

Лекцыя на тэму «Павышэнне канкурэнтаздольнасці пры падачы заявак для ўдзелу ў міжнародных праектах і праграмах»

21 лістапада 2019 года для студэнтаў універсітэта лектарам Амерыканскіх Саветаў па пытаннях адукацыі за мяжой (Літва, г. Вільнюс) Хацімам Віктарам Яўгенавічам і стажорам БарДУ па праграме Фулбрайта грамадзянкай ЗША Карстэнс Кендал Джын праведзена лекцыя на тэму «Павышэнне канкурэнтаздольнасці пры падачы заявак для ўдзелу ў міжнародных праектах і праграмах».

Студэнты атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб правілах запаўнення заявачных дакументаў, складання рэзюмэ і матывацыйных лістоў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  начальнік AМIДіТТ Гусейнава Інэса Эйвазаўна, тэлефон: 48 78 72

25.11.2019