.

Сустрэча студэнтаў выпускных курсаў з прадстаўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні

19 лістапада 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў выпускных курсаў інжынернага факультэта, факультэта эканомікі і права і факультэта славянскіх і германскіх моў з прадстаўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні: Кавалеўскай Аленай Аляксандраўнай начальнікам аддзела кадраў і прафесійнай падрыхтоўкі, Гурэевым Віктарам Сяргеевічам намеснікам начальніка мытнага паста «Брузгі».

Гродзенская рэгіянальная мытня гэта буйное структурнае падраздзяленне ў складзе Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, якое забяспечвае выкананне мытнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, спагнанне мытных плацяжоў, вядзенне мытнай статыстыкі, арганізацыю і ўдасканаленне мытнага кантролю.

На сустрэчы быў прадстаўлены відэафільм аб працоўных буднях супрацоўнікаў мытні, аб умовах пражывання і адпачынку. Студэнтаў цікавілі пытанні аб магчымасцях прафесійнага росту, даванні жылля і аб матэрыяльнай падтрымцы маладых спецыялістаў з боку Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Напярэдадні размеркавання і будучага працаўладкавання выпускнікоў інфармацыя выявілася актуальнай і цікавай.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі — лабарант кафедры тэхналогіі машынабудавання інжынернага факультэта Кузьміна Аксана Анатольеўна, тэлефон: 64 06 70

Сустрэча студэнтаў выпускных курсаў з прадстаўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні Сустрэча студэнтаў выпускных курсаў з прадстаўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні Сустрэча студэнтаў выпускных курсаў з прадстаўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні
2019-11-26