.

V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук»

20 лістапада 2019 года на факультэце славянскіх і германскіх моў адбылася V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук». Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі з такіх гарадоў Беларусі, як Баранавічы, Гомель, Гродна, Мінск, Орша, Рэчыца, Ульянаўск.

На адкрыцці пленарнага пасяджэння прагучалі вітальныя словы ад прарэктара па навуковай рабоце, кандыдата эканамічных навук, дацэнта Уладзіміра Уладзіміравіча Клімука. Далей увазе ўдзельнікаў канферэнцыі былі прапанаваны наступныя даклады.

  1. Пераклад беларускай нацыянальнай літаратуры як асаблівы від міжкультурнай камунікацыі (Яна Уладзіміраўна Кавальчук, студэнтка III курса, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»).
  2. Die Erscheinungsform der Nationalen Mentalität in den Sprichwörtern (Кацярына Аляксееўна Ляўша, студэнтка I курса, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»).
  3. Метафарычны перанос як крыніца сінаніміі ў структуры значэння прасторавых прыназоўнікаў (Жанна Барысаўна Манкевіч, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі германскіх моў, кандыдат псіхалагічных навук; Аляксандра Алегаўна Лебядзінская, студэнтка III курса, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»).
  4. Самастойная праца малодшых школьнікаў у працэсе вывучэння сінтаксісу на ўроку беларускай мовы (Маргарыта Дзмітрыеўна Амеляшчык, студэнтка IV курса, установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»).

У завяршэнне пленарнага пасяджэння дакладчыкам былі ўручаны дыпломы.

Пасля гэтага адбылася настольная гульня “Context against Content”, арганізаваная студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй факультэта “Wordbusters” («Школа лінгвістыкі») пад кіраўніцтвам Вольгі Вячаславаўны Леон, дацэнта кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі, кандыдата філалагічных навук.

Работа секцый ажыццяўлялася па трох кірунках: «Лінгвістыка. Літаратуразнаўства (англійская, нямецкая мовы)»; «Мовазнаўства. Літаратуразнаўства (беларуская, руская мовы). Методыка выкладання беларускай, рускай моў і літаратуры»; «Методыка выкладання замежных моў».

Кіраўнікі секцый уручылі дыпломы за лепшыя даклады на секцыйных пасяджэннях і сертыфікаты ўдзельнікаў.

Дыпломы I ступені ўручаны: Бяліцкаму Аляксандру Аляксандравічу (БДЭУ); Кавальчук Яне Уладзіміраўне (БарДУ, ФСіГМ); Лобан Марыне Андрэеўне (БарДУ, ФСіГМ); Пацёмкінай Ганне Сяргееўне (БарДУ, ФСіГМ).

Дыпломы II ступені: Атоўка Паліне Мікалаеўне, Кірыенка Вользе Пятроўне (СШ № 14 г. Баранавічы); Васільчук Яўгеніі Мікалаеўне (БарДУ, ФСіГМ); Гушчэ Анастасіі Сяргееўне (БарДУ, ФСіГМ); Дрозд Дар’і Аляксандраўне (БарДУ, ФСіГМ).

Дыпломы III ступені: Булыге Марыне Аляксандраўне, Грыбоўскай Ганне Іванаўне (БарДУ, ФСіГМ); Крыловай Аляксандры Юр’еўне (БарДУ, ФСіГМ); Мядзведзевай Вікторыі Валер’еўне (БарДУ, ФСіГМ).

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі адказны за навуковую працу на факультэце славянскіх і германскіх моў Прадун Ганна Васільеўна, тэлефон: 40 89 13

V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук» V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філалагічных і педагагічных навук»
2019-11-27