УНИВЕРСIТЭТ

Творчыя стартапы замежных студэнтаў БарДУ

У фармаце рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі "F.-ART.by-2019" у БарДУ прайшла культурна-дасугавая праграма «Дружба народаў», арганізаваная аддзелам культуры і творчасці нашага ўніверсітэта.

У рамках студэнцкай вечарынкі адбыўся конкурс творчых стартапаў, у якім прынялі ўдзел таленавітыя студэнты з Туркменістана, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана, Кітая і Камеруна. Выступленні канкурсантаў ацэньвала не толькі кампетэнтнае журы, але і самі гледачы шляхам тайнага галасавання.

Па выніках конкурснай праграмы ўсе фіналісты былі ўзнагароджаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі ад партнёраў мерапрыемства «#Этопицца» і "Doner room". Уладальнікамі прыза сімпатый гледачоў сталі студэнткі з Туркменістана Чынар Гарашова і Агулджэнет Сапарава, а заслужаную перамогу ў конкурсе атрымала прадстаўніца Кітая Ян Юэхань.

Прадоўжылася свята дружбы народаў выступленнем музыкантаў клуба «Я і гітара» і студэнцкай дыскатэкай з вясёлымі конкурсамі і розыгрышам прызоў.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  педагог-арганізатар аддзела культуры і творчасці Чарнагрэбель Вікторыя Сяргееўна, телефон: 60 61 48

29.11.2019