УНИВЕРСIТЭТ

VI Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы псіхалогіі: навука — практыцы» прайшоў на факультэце педагогікі і псіхалогіі

56 лiстапада 2019 года прайшоў VI Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы псіхалогіі: навука практыцы», арганізаваны прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры псіхалогіі. У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 70 чалавек (вядучыя навукоўцы, выкладчыкі, педагогі-псіхолагі, практычныя псіхолагі, педагогі сацыяльныя, настаўнікі, студэнты педагагічных спецыяльнасцяў), прадстаўнікі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага, Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Паўднёва-Уральскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта, Казанскага тэхналагічнага ўніверсітэта, Алтайскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Шадрынскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Ніжнетагільскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага інстытута (Расія), Кастанайскага сацыяльна-тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка З. Алдамжар (Казахстан), Крамянчугскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Міхаіла Астраградскага (Украіна).

На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам выступілі Наважылава Іна Уладзіміраўна, дэкан факультэта педагогікі і псіхалогіі, Клімко Наталля Аляксандраўна, вядучы спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі, Яцэнка Таццяна Яўгенаўна, загадчык кафедры псіхалогіі.

На пленарным паседжанні прагучалі даклады вучоных Беларусі і Расіі, у якіх былі асветлены сучасныя навуковыя і прыкладныя распрацоўкі ў галіне псіхалогіі і філасофіі: Мусiйчук Марыі Уладзіміраўны, доктара філасофскіх навук, дацэнта, прафесара кафедры псіхалогіі Магнітагорскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Г. І. Носава; Скарабагатавай Юліі Валер'еўны, кандыдата педагагічных навук, дацэнта, дацэнта кафедры псіхалогіі і педагогікі дашкольнай і пачатковай адукацыі Ніжнетагільскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага інстытута; Джыгі Надзеі Дзмітрыеўны, доктара псіхалагічных навук, дацэнта, прафесара кафедры псіхалогіі БарДУ; Іцэнка Аляксандра Рыгоравіча, кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры псіхалогіі БарДУ; Яцэнка Таццяны Яўгенаўны, загадчыка кафедры псіхалогіі, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта. Былі ўзняты пытанні «постчалавека» ў культуры постмадэрну, станаўлення асобы і суб'екта ў пераўтваральнай дзейнасці сродкамі інавацыйных метадаў, эмацыянальнай прыхільнасці ў дзіцяча-бацькоўскіх, сяброўскіх і рамантычных адносінах чалавека з віктымнай дэфармацыяй асобы, арт-тэрапеўтычных тэхнік у выкладанні псіхалагічных дысцыплін, навучання, развіцця, выхавання і сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.

У рамках семінара прайшлі псіхалагічныя майстар-класы: «Псіхапрафілактыка суіцыдальных паводзін у сучасных падлеткаў ва ўмовах адукацыйнага асяроддзя» (Пузырэвіч Наталля Леанідаўна, загадчык кафедры сацыяльнай і сямейнай псіхалогіі Інстытута псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», кандыдат псіхалагічных навук, дактарант, крызісны псіхолаг); «Метафарычныя асацыятыўныя карты ў працы практычнага псіхолага», «Базавыя тэхнікі ад абясцэньвання і маніпуляцыі» (Русецкая Людміла Аляксандраўна, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі, магістр псіхалагічных навук, сертыфікаваны гештальт-тэрапеўт, спецыяліст у галіне НЛП, Эрыксанаўскага гіпнозу, сямейнай гештальт-тэрапіі); «Метад "Мандала" у працы псіхолага» (Радыёнава Ірына Барысаўна, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі, магістр псіхалагічных навук, сертыфікаваны гештальт-тэрапеўт, супервізар, вядучы навучальных груп).

Для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі студэнтамі III курса спецыяльнасці «Практычная псіхалогія» Сімон Валерыяй і Курыла Марыяй быў праведзены трэнінг камунікатыўных уменняў.

Разгляд сучасных навуковых і практычных распрацовак у галіне псіхалогіі адбыўся ў рамках тэматычных секцый «Псіхалагічныя праблемы віктымалогіі і бяспекі сацыяльнага асяроддзя», «Псіхалогія рэлігіі і полікультурнага ўзаемадзеяння», «Сацыяльна-псіхалагічныя праблемы сучаснай сям'і і прафесійнай дзейнасці».

Навукова-практычны семінар прадэманстраваў значнасць псіхалагічнай навукі і практыкі для вырашэння важных сацыяльных праблем, дазволіў вызначыць новыя вектары навуковага супрацоўніцтва, фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у галіне псіхалогіі і філасофіі.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  спецыяліст факультэта педагогікі і псіхалогіі Шумская Ірына Ігараўна, тэлефон: 40 66 93

28.11.2019