УНИВЕРСIТЭТ

Інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Далучайся!»

Штогод 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Людзі ва ўсім свеце аб’ядноўваюцца для дэманстрацыі падтрымкі людзям, якія жывуць з ВІЧ, і ўспамінаюць тых, хто памёр ад звязаных са СНІДам захворванняў.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам заўсёды прысвечаны пэўнай тэме, у гэтым годзе тэма гэтага дня «Супольнасці дамагаюцца пераменаў».

У рамках рэспубліканскай кампаніі «Моладзь супраць ВІЧ» валанцёрамі атрада «Крылы надзеі» БарДУ (кіраўнік Святлана Мікалаеўна Атоўка) сумесна з Баранавіцкай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа была праведзена інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Далучайся!». Арганізатары мелі на мэце прыцягнуць увагу студэнцкай моладзі да праблемы ВІЧ/СНІДу, пазіцыянаваць адказныя паводзіны як самы надзейны спосаб асабістай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

У акцыі таксама прынялі ўдзел сацыёлаг аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Алегаўна Мазур, фельчар-валеолаг аддзела грамадскага здароўя Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Анастасія Аляксандраўна Герман.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

03.12.2019