.

Адкрыты дыялог «Крызісныя з'явы ў маладзёжным асяроддзі і іх пераадоленне»

Адкрыты дыялог, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, «Крызісныя з'явы ў маладзёжным асяроддзі і іх пераадоленне» адбыўся ў БарДУ.

У ходзе адкрытага дыялогу перад выкладчыцкім і студэнцкім актывам выступілі псіхіятр-нарколаг, урач-псіхатэрапеўт УАЗ «Баранавіцкі радзільны дом» Сяргей Афанасьевіч Матусевіч, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі БарДУ, псіхатэрапеўт міжнароднага класа Юлія Уладзіміраўна Башкірава, протаіерэй, настаяцель прыхода храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага, якія распавялі студэнтам пра гігіену палавых адносін, пра тое, як правільна падрыхтаваць сябе да сямейнага жыцця, а таксама папярэдзіць дысгармонію ў будучым сямейным жыцці.

На мерапрыемстве была прадстаўлена тэматычная выстава «Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі БарДУ ў дапамогу духоўна-маральнаму выхаванню».

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі метадыст АВР Машнiна Валянціна Алегаўна, тэлефон: 66 53 79

2019-12-06