УНИВЕРСIТЭТ

Канцэртная праграма «Сцежкаю дабра!»

З канцэртнай праграмай, прысвечанай Міжнароднаму дню чалавека з інваліднасцю, выступілі студэнты БарДУ і танцавальная група «Без межаў» пад кіраўніцтвам Кацярыны Сасім у ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы».

Праграма дапамагла падкрэсліць каштоўнасць кожнага чалавека і нагадаць, што менавіта дабро і любоў робяць кожнага з нас унікальнай асобай. Гледачы вучні школы, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў «Ты не адзін», БелАДДІіМІ не толькі гасцінна прынялі нашых артыстаў, але і сталі актыўнымі ўдзельнікамі канцэртнай праграмы.

Адказны за дакладнасць і карэктнасць прадстаўленай інфармацыі  — метадыст рэсурснага цэнтра інклюзіўнай адукацыі Крывуць Марына Леанідаўна, тэлефон: 50 91 02

06.12.2019