УНИВЕРСIТЭТ

Свята кітайскіх ліхтароў

Яркае і маляўнічае свята ліхтароў ў Кітаі адзначаюць на 15-ы дзень першага месяца па месяцовым календары. Гэта адно з самых старажытных святаў у Паднябеснай.

На чале з прарэктарам па навуковай рабоце Уладзімірам Уладзіміравічам Клімуком і выкладчыкам кітайскай мовы Нін Цзюньцзе студэнты ўніверсітэта, якія вывучаюць кітайскую мову, прынялі ўдзел у гэтай урачыстасці.

Свята кітайскіх ліхтароў 15 лютага праходзіла ў ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мерапрыемства запомнілася маляўнічымі выступленнямі вучняў сярэдніх школ і студэнтаў універсітэтаў, сярод якіх былі студэнтка факультэта эканомікі і права Савіцкая Юлія і студэнт інжынернага факультэта Довят Мікіта.

У ходзе мерапрыемства былі ўзнагароджаны лепшыя слухачы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і ўдзельнікі конкурсу дзіцячай творчасці «Сучасны Кітай вачыма юных беларусаў». Не абыйшлася ўрачыстасць без традыцыйных танцаў і, вядома ж, кітайскіх драконаў. Свята па-сапраўднаму атрымалася яркім, як кітайскі ліхтарык.

Ад Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта быў уручаны сувенір «Кітайскі дракон» (выраблены студэнтам) у фонд музея Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

20.02.2019